+375 17 374-85-31

Задачы і напрамкі дзейнасці

Дзяржаўная ўстанова «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў №3 г. Мінска» з'яўляецца ўстановай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой ажыццяўляецца ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання і накіравана на арганізацыю і аказанне сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якім у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду прадастаўляюцца ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для пастаяннага або часовага (да аднаго года), у тым ліку кароткатэрміновага (да 1 месяца, але не больш за тры разы ў каляндарным годзе) пражывання.

Асноўнымі задачамі дома-інтэрната з'яўляюцца:

  • забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;
  • арганізацыя пастаяннага старонняга догляду або старонняй дапамогі, бытавога абслугоўвання і медыцынскай дапамогі пражываючым грамадзянам.

Асноўныя напрамкі дзейнасці дома-інтэрната:

  • забеспячэнне адаптацыі грамадзян да новай абстаноўкі;
  • задавальненне патрэб грамадзян, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў рамках норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання;
  • прадастаўленне грамадзянам, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнню заснавальніка;
  • ажыццяўленне догляду і назірання за грамадзянамі ў адпаведнасці са станам псіхічнага здароўя і асаблівасцямі паводзін;
  • аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
  • аказанне медыцынскай дапамогі, правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • мерапрыемствы па павышэнні якасці сацыяльнага абслугоўвання, укараненні ў практыку перадавых метадаў сацыяльнага абслугоўвання;
  • прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам;
  • супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання грамадзян у межах сваёй кампетэнцыі;
  • забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў дома-інтэрната.